This File Last Updated: 2001/06/02


Go to the A Belarus Miscellany Topic List

Go to Environmental Reserves, National Parks, and so forth

Go to the Environmental Organizations, Issues, & Related Information Section

Go to the The Media Reporting about Environmental Issues & Belarus Section

Search the A Belarus Miscellany Web site



Note: The Cyrillic Belarusian on this page is in Unicode (UTF-8) font encoding.



Бярэзінскі біясферны запаведнік

      I. Бышнёў, кандыдат біялагічных навук

    Бярэзінскі запаведнік створаны 30 студзеня 1925 года. Асновай для яго з'яўлення паслужылі матэрыялы экспеды-цыі, якую ўзначальваў заолаг А.В. Фядзюшын. Тэрыторыя яго плошчай 1200 кв. км уваходзіць у басейн прытока Дняп-ра, ракі Бярэзіны і часткова ў басейн ракі Эсы, прытока Улы, якая ўпадае ў Заходнюю Дзвіну. Такім чынам, запаведнік знаходзіцца на водападзеле паміж басейнамі Балтыйскага і Чорнага мораў. Праз гэту тэрыторыю праходзіў найкарацей-шы шлях вікінгаў са Скандынаўскіх краін у Візантыю. Га-лоўная рака запаведніка — Бярэзіна бярэ пачатак у 45 км ад паўночнай часткі ўскраіны запаведніка, працягласць ракі ў яго межах — 110 км. Тут Бярэзіна прымае 70 прытокаў. У даліне ракі шмат старых і заліўных азёраў. У паўднёвых ме-жах запаведніка Бярэзіна ўтварае натуральнае расшырэнне рэчышча — самае вялікае ў запаведніку возера Палік. Усе азёры запаведніка размешчаны сярод буйных лясных масіваў і інтэнсіўна зарастаюць. Тут можна ўбачыць усе тыпы ляс-ных балот. Нідзе у Заходняй Еўропе няма такіх разнастай-ных па сваёй расліннасці балотных сістэм, якія амаль поўна-сцю захавалі свой натуральны выгляд.

    Працяглы рэжым аховы вызначыў багацце запаведнай флоры. У запаведніку расце каля 800 відаў сасудзістых рас-лін, 216 відаў імхоў, 198 відаў лішайнікаў, 463 віды грыбоў. Запаведнік — ідэальнае месца для пражывання многіх рэдкіх жывёл. Сярод пазваночных жывёл — 52 віды млекакормя-чых, 230 відаў птушак, 5 відаў рэптылій і 9 відаў земнавод-ных. У рэках і азёрах водзяцца 34 віды рыб. У запаведніку пражываюць буры мядзведзь, рысь, воўк, выдра, бабёр, лось. 3 1974 г. існуе статак зуброў.

    Асаблівы гонар запаведніка — птушкі. Усяго іх 230 відаў з 18 атрадаў, у тым ліку 179, якія гняздзяцца, 31 — пралёт-ныя, 14 — залётныя і 6 — зімнія. У запаведніку вялікая колькасць цецеруковых птушак. Вясной на асобных такаві-шчах збіраецца каля двух дзесяткаў самцоў глушца і каля трох дзесяткаў цецерукоў. Мноства кармоў вызначаюць ві-давую разнастайнасць і вялікую колькасць драпежнікаў. Шматтысячныя чароды мігрантаў вясной і восенню знахо-дзяць у пойме Бярэзіны, на малых рэчках і азёрах ідэальныя ўмовы для адпачынку і харчавання. 56 відаў птушак з 75, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, сустракаюцца тут.

    У 1979 г. Бярэзінскі запаведнік атрымаў статус біясфер-нага. У 1995 г. узнагароджаны дыпломам Савета Еўропы. У 2000 годзе запаведніку спаўняецца 75 гадоў.

Berezinsky Biosphere Reserve

    I. Byshneu, PhD of biology

    Biarezinski nature reserve was founded on January 30, 1925. The basis for it were the materials of the expedition led by A. V. Fediushin. The territory of the reserve, which is 1.200 square kilometers, is a part of the Biarezina, the Dnieper's tributary, basin, and partially of the river Esa basin, which is a tributary of the Ula that runs to the Zakhodnjaja Dzvina. Thus, the reserve is situated at the watershed between the basins of the Baltic and the Black seas. The shortest way of vikings from Scandinavian countries to Byzantium ran through this territory. The main river of the reserve, the Biarezina, starts 45 km away from its northern border. The length of the river within the reserve is 110 km. Here the Biarezina takes in 70 tributaries. There are a lot of former river-beds and flood-lakes in the valley of the river. At the southern border of the reserve there is a natural broadening of the river-bed. This is the biggest lake Palik. All the lakes of the reserve are surrounded by large masses of forest and become overgrown very quickly. All types of forest swamps can be found there. Nowhere in Western Europe one can see swamp systems with vegetation as varied as there. What is more, they almost haven't changed their natural look.

    The richness of the virgin flora is due to the long-term protection. There are about 800 species of vascular plants, 216 species of moss, 198 species of lichen, 463 species of fungi in the reserve. It is an ideal place for many rare animals. Among vertebrates thare are 52 species of mammals, 230 species of birds, 5 species of reptiles and 9 species of amphibia. There are 34 spiecies of fish in rivers and lakes. There lives the brown bear, the lynx, the wolf, the otter, the beaver, the elk in the reserve. Since 1974 a herd of aurochs have lived there.

    The special pride of the reserve is birds. All in all there are 230 species of 18 orders. Among them 179 nest, 31 are the birds of passage, 14 appear sporadically and 6 stay for winter. In the reserve there are a lot of grouses. In spring at mating places there gather about twenty wood-grouse families and about thirty families of the black grouse. Abundant food explains the variety of species and the number of predators. In spring and summer thousands of migrants find an ideal place for rest and feeding near the Biarezina, they small rivers and lakes 56 out of 75 species of birds listed in the Red book can be found here.

    In 1979 Biarezinski nature reserve was given the status of a biosphere reserve. In 1995 it was awarded a Diploma of the Council of Europe. In 2000 the reserve celebrates its 75th anniversary.


[ 2000 Copyright © Выдавецтва «Беларусь», Птушкі: Бярэзінскі запаведнік (Birds: Biarezinsky Nature Reserve) ]




Go to the A Belarus Miscellany Topic List

Go to Environmental Reserves, National Parks, and so forth

Go to the Environmental Organizations, Issues, & Related Information Section

Go to the The Media Reporting about Environmental Issues & Belarus Section

Search the A Belarus Miscellany Web site

Original content and overall form ©1996-2004 by Peter Kasaty : All Rights Reserved. Last Updated:  2001/06/02
Quoted Text, Graphics, Links, and Linked Content belong to their respective owners.