Go to the A Belarus Miscellany Topic List Go to the Belarusian Diaspora Human Rights Organizations Section Go to the Press Release In English
Press Release
Тel: (732) 254-6527; Fax: (732) 254-8951
E-mail: asilwano@ix.netcom.com
Прэсавьі камунікат
7 лютага 2000 г.
Старшыня ВC PБ Сямён Шарэцкі ў ВашынгтонеСтаршыня 13-га Вярхоўнага Савету Беларусі Сямён Шарэцкі правёў у Вашынгтоне гэтымі днямі шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі заканадаўчай выканаўчай улады ЗША з мэтай паінфармаваньня амэрыканскіх палітыкаў аб сучасным палажэньні ў Беларусі ды пагрозе беларускай дзяржаўнасьці з боку расейскага шавінізму, на паслугах якога стаіць незаконны прэзыдэнт рэспублікі Аляксандар Лукашэнка.
2-га лютага адбылося спатканьне ў дзяржаўным Дэпартаманце з намесьнікам дзяржсакратара Троўбам Талбатам. Сп. Шарэцкага суправаджалі два дэпутаты BC, былы Старшыня BC cп. Станіслаў Шушкевіч і сп-ня Людміла Гразнова. У гутарцы з наведнікамі сп. Талбат выказаў падтрымку беларускім дэмакратам у іхным супрацоўніцтве зь міжнароднай грамадзкасьцю на карысьць дэмакратыі й незалежнасьці Беларусі.
Прайшла таксама гутарка з памочнікам дзяржсакратара па справах правоў чалавека, Гаральдам Когам. Сп. Шарэцкі і сп-ня Гразнова расказалі пра самаволю дзяржаўных органаў у Беларусі ды факты пагвалчаньня правоў чалавека.
Таго самага дя сп. Шарэцкі й ягоныя калегі правялі гутарку 3 кагрэсмэнам Стэні Гоерам, сябрам кагрэсавае Гэльсынскае камісіі й заступнікам сгаршыні Парлямэнцкае Асамблеі АБСЭ. Госьці кангрэсмэна Гоера паінфармавалі яго пра тупіковае палажэньне ў Беларусі з працэсам перамоваў паміж дзмакратычнай апазыцый ды ўладай, a таксама пра пагрозу беларускай дзяржаўнасьці з боку расейскага шавінізму. Тэма гэтая прагучэла таксама напярэдадні ў выступленьні Старшыні 13-га BC перад шматлікай аўдыторыяй у канфэрэнцзалі радыястанцыі Свабода.
Дэлегацыя беларускіх заканадаўцаў склала візыт кангрэсмэну Сэму Гэйдзнсону, бацька якога паходзіць зь Беларусі ды які зацікаўлены ў падтрымцы дэмакратыі й незалежнасьці Беларусі.
У сваіх выступленьнях спсп. Шарэцкі й Шушкевіч ды сп-ня Гразнова паведамлялі таксама пра дэманстрацыі, якія заплянаваныя ў Беларусі ды ў некаторых эўрапейскх сталіцах на абарону беларускае дэмакратыі й незалежнасьці. Гэткія дэманстрацыі адбудуцца 15 сакавіка (Дзень Канстытуцыі), 25 сакавіка (Дзень Волі) і 26 красавіка (Чарнобыльскі Шлях).
Бліжэйшымі днямі адбудуцца яшчэ іншыя сустрэчы сп. Шарэцкага з высокімі прадстаўнікамі ўладаў, у тым ліку са сьпікерам палаты Прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША кангрэсмэнам Дэнісам Гастэртам.
Падобныя спатканьні й гутаркі сп. Шарэцкі правёў у Канадзе, адкуль ён і ягоная жонка сп-ня Галіна Шарэцкая прыбылі ў ЗША 29 студзеня.
Кааліцыя Абароны Дэмакратыі й Правоў Чалавека ў Беларусі заклікае ўсіх сваіх сяброў і прыхільнікаў падтрымаць змаганьне беларускіх дэмакратаў правядзеньнем пікетаў салідарнасьці ў Нью-Ёрку, Вашынгтоне ды іншых гарадох Амэрыкі.
Заканчэньне візыту С. Шарэцкага ў Злучаных Штатах8 лютага 2000 г. быў апошнім днём візыту ў Вашыгтон Старшыні 13-га ВС Беларусі. Сп. Шарэцкі правёў тыдзень у Вашынгтоне ў сустрэчах з высокімі ўрадаўцамі, а таксама прадстаўнікамі няўрадавых арганізацыяў. Мэтай ягоных сустрэчаў было знайсьці падтрыманьне змаганьню за дэмакратыю ў Беларусі ды паінфармаваць урад ЗША аб палітычным палажэньні ў рэспубліцы. Пры Кожным спатканьні сп. Шарэцкі выкарыстоўваў нагоду, каб расказаць пра дыктатарскі бяспраўны рэжым незаконнага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.
У апошні дзень свайго побыту ў Вашынгтоне сп. Шарэцкі меў шэраг вельмі важных сустрэчаў. Ураньні ён правёў менш фармальныя гутаркі са сп. Роджэрам Патоцкім у Нацыянальным Фондзе Падтрымкі Дэмакратыі, а таксама з былым паслом ЗША у Беларусі Дэйвідам Сўорцам.
Папаўдні таго самага дня сп. Шарэцкі меў грунтоўную гутарку са сп. Маркам Мэдышам, старэйшым дараднікам па справах Расеі, Украіны й Эўразіі Нацыянальнай Рады Бясьпекі. Сустрэча трывала ў два разы даўжэй як было заплянавана. Сп. Шарээцкі расказаў пра тэрор, праводжаны рэжымам Лукашэнкі, у тым ліку здушваньне мірных дэманстрацыяў і неабгрунтаваныя арышты сяброў дэмакратычнае апазыцыі. Ён прасіў палітычнае, юрыдычнае й эканамічнае падтрымкі з боку Злуыаных Штатаў ды міжнародных арганізацыяў на аднаўленьне дэмакратыі ў Беларусі. Сп. Шарэцкі заклікаў таксама быць уважлівым, каб фінансавая дапамога, якую ЗША даюць Расеі, не выкарыстоўвалася Расеяй на фінансаваньне лукашэнкаўскага рэжыму. Сп. Мэдыш выказаў устрывожанасьць цяперашнім станам рэчаў у Беларусі. ін выявіў таксама разуменьне цяжкасьцяў, якія мае Беларусь у сувязі са сваім геаграфічным палажэньнем. Тым ня менш, Ён аптымістычна глядзіць на магчымасьці Беларусі аднавіць у сябе дэмакратыю.
Пасьля гутаркі ў Нацыянальнай Радзе Бясьпекі сп. Шарэцкі наведаў Капітоль, дзе ён сустрэўся са сьпікерам Палаты Прадстаўнікоў Дэнісам Гастэртам ды з кагрэсмэнам Крстофэрам Сьмітам, старшынём Кагрэсавай Гэльсынскай Камісіі. Сп. Шарэцкі падзякаваў заканадаўцам за падтрымку, якую Злучаныя Штаты даюць 13-му Вярхоўнаму Савету Беларусі. Ён таксама падкрэсьліў, што праблемы, перад якімі цяпер стаіць Беларусь, павінны разглядацца незалежна ад дачыненьняў паміж Злучанымі Штатамі і Расеяй. Сьпікер Гастэрт выказаў разуменьне, што стабілізацыя палажэньня ў Беларусі важная ня толькі для далейшага лёсу гэтай краіны, але й для стабільнасьці цэлага рэгіёну вакол яе. Кангрэсмэн Сьміт у якасьці старшыні Кангрэсавае Гэльсынскае Камісіі заклікаў сп. Шарэцкага наведжаць ізноў Злучаныя Штаты, каб выступіць са сьветчаньнямі перад Кагрэсам адносна фактаў пагвалчаньня правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі. Ён таксама распытваў сп. Шарэцкага, што можна яшчэ зрабіць, каб дапамагчы дэмакратычнайе апазыцыі ў Беларусі ў ейным змаганьні.
Кааліцыя Абароны Дэмакратыі й Правоў Чалавека ў Беларусі ўважае, што вашынгьлнскія сустрэчы сп. Шарэцкага сьветчаць аб далейшым прызнаваньні Злучанымі Штатамі легітымнасьці 13-га ВС РБ. Тое, што сп. Шарэцкі правёў спатканьні на такім высокім узроўні, гаворыць аб моцным падтрымваньні Амэрыкай дэмакратыі ў Беларусі.
©2000 by the Coalition in Defense of Democracy and Human Rights in Belarus.
Go to the A Belarus Miscellany Topic List Go to the Belarusian Diaspora Human Rights Organizations Section Go to the Press Release In English
Original content and overall form ©1996-2004 by
Peter Kasaty : All Rights
Reserved. Last Updated: 2000/02/10
Quoted Text, Graphics, Links, and Linked Content belong to their respective owners.