Ignat Ipalitavich Dameika(Geologist; Ігнат Іпалітавіч Дамейка)
(July 31, 1802 — January 23, 1889 [old calendar]) |
Дызайн: Ігара Марачкіна (mia@tbm.org.by) Pocket Calendar Copyright ©2002 by TBM |
Go to the Events Calendar Topic List Go to the Belarusian Writers Web page Go to the Famous Belarusians Web page Go to the A Belarus Miscellany Topic List
Note: Any Lacinka or Cyrillic Belarusian on this page is in Unicode (UTF-8) font encoding.
Belarusian scholar, scientist, geologist, explorer, and intellectual
"Ignaty Domeyko (1802-1899), a geologist, the researcher of Chile, is a person of an interesting faith. He was an author of the textbook in mineralogy and the chemical analysis of inorganic matters. The mineral "domeykit" that includes the combination of arsenic and copper was named in his honor."
Source: Belarusian Academy of Sciences, from "Natural Science in Belarus in the XIXth Century and the Beginning of the XXth Century." Written by Olga Gaponenko, PhD (Physical-and-mathematical sciences) (translated by Vladimir Lazarev)
"Ignat Damejka, a national hero of Chile, researcher of its natural resources, and founder of Santiago university."
Source: Sergei Polevikov's Belarusian.com, from Dmitry Zelenko, October 5, 1996, translation of the "Famous Belarusan" encyclopedic piece posted by Maksim Winakurau.
Other Links
- Book (summary in Belarusian is online): Ігнацій Дамейка: Жыццё і справы Jadwiga Garbowska & Krzysztof Jakubowski; Warszawa - Lida 2000
- Dr. Nikolai N. Kostyukovich's Belarusian Academy of Sciences Web site: People born in Belarus. Search for "Domeyko, Ignacy" for a list of links.
|
"Вучоны-даследчык, геолаг. Нарадзіўся ў маёнтку Мядзведка Навагрудскага павета Мінскай губ. 3 1812 вучыўся ў манастырскай школе ў Шчучыне. У 1816 паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта, дзе поруч з прыродазнаўствам вывучаў гісторыю, літаратуру, слухаў лекцыі вядомых прафесараў І.Лялевеля, Я.Снядэцкага і інш. Ва універсітэце разам са сваімі землякамі А.Міцкевічам і Я.Чачотам прымаў удзел у тайным таварыстве філаматаў («што імкнуцца да ведаў»), асноўнымі лозунгамі якога было: айчына, навука, дабрачыннасць. У 1822 Д. атрымаў ступень магістра філасофіі. Восенню 1823 разам з іншымі ўдзельнікамі патрыятычна-дэмакратычнага руху арыштаваны і пасля заканчэння следства высланы з Вільні пад нагляд паліцыі ў в. Заполле на Лідчыне, а потым у в. Жыбуртоўшчына паблізу Дзятлава." |
"Яму назаўсёды было забаронена паступаць на дзяржаўную службу і займацца грамадскай дзейнасцю. Жыццё ў глушы было нялёгкім, і Д. ў сваёй гаспадарцы распачаў доследы па вырошчванні жывёлы на навуковай аснове. Пазней Міцкевіч у паэме «Дзяды» паказаў Д. ў вобразе аканома Жэготы (так звалі Д. сябры па універсітэце). Д. прыняў актыўны ўдзел у паўстанні 1830—31 у Польшчы і на Беларусі. Пасля паражэння паўстання разам з сябрамі вымушаны быў эмігрыраваць. У 1832 перайшоў граніцу непадалёку ад Круляўца і быў інтэрніраваны прускімі ўладамі.""Вызваліўшыся з палону, Д. ў Дрэздэне сустрэўся з Міцкевічам, і яны выехалі ў Францыю. У Парыжы Д. вучыўся ў Вышэйшай школе горнай справы Сарбонскага універсітэта, займаўся грамадска-палітычнай дзейнасцю, дапамагаў Міцкевічу перапісваць рукапісы паэмы «Пан Тадэвуш». Мэтанакіраваны і поўны энергіі, Д. ў сваіх лістах на радзіму піша, што марна шукае суцяшэнне ў кнігах і навуках. У ліст. 1833 ён разам з Міцкевічам і інш. эміфантамі падпісаў зварот да былых паўстанцаў, у якім засцерагаў іх ад непрадуманых і паспешных дзеянняў. Пасля заканчэння вышэйшай горнай школы Д. займаўся даследаваннямі. У 1837 ён склаў геалагічную, гідраграфічную і гаспадарчую карты зямель былой Рэчы Паспалітай, напісаў геаграфічны каментарый да іх. У 1850 у Парыжы надрукаваны лепшы на той час геаграфічны атлас Польшчы, у якім без пазначэння аўтарства прадстаўлены яго карты і каментарыі да іх."
"Такім чынам, Д. можна лічыць заснавальнікам фізіка-геаграфічнага раянавання Польшчы, Беларусі і Літвы. У снежні 1837 па рэкамендацыі парыжскіх прафесараў ён прыняў прапанову чылійскага ўрада і падпісаў кантракт на пасаду выкладчыка Горнай школы ў г. Какімба на поўначы Чылі і 2.2.1838 адплыў туды. Д. прывёз з сабой багаж з кнігамі і абсталяваннем, за 3 месяцы вывучыў іспанскую мову і з гэтага часу ўсе свае веды, творчы запал і энергію пачаў аддаваць новай радзіме. У Какімба Д. чытаў лекцыі, займаўся з вучнямі. У 1840 у час канікул накіраваўся з геалагічнай экспедыцыяй у горы, дзе адкрыў паклады невядомага навуцы альгамату серабра, які атрымаў назву аркерыт. Ён арганізаваў для моладзі курсы па вывучэнні фізікі і хіміі, заснаваў фізічную лабараторыю, навуковую бібліятэку, стварыў заалагічную калекцыю."
"Д. распрацаваў арыгінальную методыку навучання, сутнасць якой у практычным замацаванні ведаў, у паступовым і трывалым засвойванні вучнямі асноўных паняццяў і законаў хіміі, фізікі, геалогіі. Яго вучань Ніколас Нараньо знайшоў багатую срэбраносную жылу, якую назваў імем свайго настаўніка — «Міна дэ Дамейка». У 1845 Д. наведаў паўднёвую ўскраіну Чылі — аўтаномную зямлю Араўканію, дзе знаёміўся з побытам і звычаямі мясцовых жыхароў, сабраў багаты фальклорны матэрыял. Па матэрыялах падарожжа ён напісаў і апублікаваў на іспанскай мове кнігу «Араўканія і яе жыхары», у якой звярнуў увагу грамадскасці на становішча індзейцаў-араўканцаў, што на працягу 3 стагоддзяў не скарыліся іспанскім заваёўнікам і праследаваліся чылійскім урадам. Нягледзячы на абвінавачванні ў несправядлівых адносінах да абарыгенаў, кніга прыйшлася даспадобы чылійцам, была перакладзена на многія іншыя мовы, у 1860 перавыдадзена ў Вільні і распаўсюджвалася на Беларусі і ў Літве. Землякі Д. ўпэўніліся, што былы «мяцежнік», як і раней, змагаецца за свабоду пры-гнечаных людзей."
"Пасля заканчэння тэрміну кантракта Д. запрасілі на працу ў сталічны горад Сант'яга з мэтай дапамогі ў правядзенні рэформы ва універсітэце, пра што ён раней пісаў міністру адукацыі Чылі. Універсітэт, заснаваны ў 1843, не з'яўляўся вышэйшай навучальнай установай, а выконваў функцыі нагляду і кіравання школамі. Выкарыстаўшы віленскі вопыт, Д. адрэдагаваў праект рэформ універсітэта і школ, прыняў удзел у іх правядзенні. У 1847 ён атрымаў ва універсітэце кафедру хіміі, займаўся навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю. Пасля Сусветнай выстаўкі ў Парыжы ў 1867, дзе Д. прадстаўляў маладую прамысловасць Чылі, яго выбралі рэктарам універсітэта. Перыядычна на гэтай пасадзе ён быў у 1867—83."
"Заслугі «Дона Ігнаціо» (так з павагай называлі яго ў Чылі) перад новай радзімай нельга пераацаніць. У адчыненай паводле яго праекта Горнай школе былі падрыхтаваны першыя нацыяльнальныя кадры выкладчыкаў, геолагаў, мінералогаў. Яго вучні завяршалі адукацыю ў Еўропе і вярталіся ў Чылі, дзе займаліся педагагічнай і навуковай дзейнасцю, станавіліся вядомымі вучонымі. У сталіцы Чылі Д. арганізаваў службу метэаралогіі, стварыў і рэалізаваў праект новага водаправода. Упершыню ў Лацінскай Амерыцы ён увёў у Чылі метрычную сістэму мер і вагі. Д. займаўся бібліятэчнай справай, стварыў хімічную і горную лабараторыі, тры музеі, у т.л. мінералагічны і этнаграфічны, розныя навуковыя калекцыі."
"Для даследавання прыродных багаццяў Чылі і пошукаў новых крыніц сыравіны ён арганізоўваў навуковыя экспедыцыі ў пустыню Атакамі і ў горы, вывучаў вулканы, неаднойчы перасякаў Анды і Кардыльеры. 3 гэтай жа мэтай ён пабываў у Бразіліі, Уругваі, Перу, Аргенціне і інш. і ўзбагаціў навуку звесткамі пра новыя расліны і мінералы ў гэтых краінах, шматлікія лекавыя крыніцы. 3 імем Д. звязана распрацоўка навуковай асновы эксштуатацыі прыродных багаццяў. У выніку даследаванняў ён прапанаваў здабываць прамысловым спосабам некаторыя мінералы. Сам займаўся будаўніцтвам шахтаў і капальняў, здаў у эксплуатацыю некалькі капальняў па здабычы медзі, серабра, золата. Яго нават выбіралі вярхоўным суддзёй па горных спрэчках. На Чылійскім узбярэжжы Ціхага акіяна Д. знайшоў значныя паклады салетры і прапанаваў выкарыстоўваць яе на ўгнаенне глебы. Ён першы распачаў картаграфаванне і раянаванне геаграфічных і геалагічных з'яў, у сваіх навуковых працах закранаў праблемы межаў геаграфічных арэалаў."
"Д. распрацаваў арыгінальную на той час канцэпцыю пра залежнасць прадукцыйнасці геаграфічнага асяроддзя ад натуральных умоў: тапаграфічнага становішча краіны, геалагічнай будовы нетраў, гідраграфіі, расліннасці і інш. Свае шматлікія творы, у т.л. падручнікі па хіміі, мінералогіі, фізіцы, Д. пісаў пераважна на іспанскай і французскай мовах. Выдадзены ў Чылі падручнік «Мінералогія» на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў выкарыстоўваўся ў многіх лаціна-амерыканскіх краінах. Вынікі навуковых пошукаў і адкрыццяў Д. апублікаваны на розных мовах у 130 яго навуковых працах, якія прынеслі яму сусветную вядомасць і славу. Яны займалі ганаровае месца ў тагачаснай навуцы, сведчаннем чаго з'яўляецца выбранне Д. ганаровым членам шматлікіх навуковых таварыстваў."
"Яго навуковыя паведамленні абмяркоўваліся на пасяджэннях Парыжскай акадэміі навук, публікаваліся ў навуковых часопісах Еўропы. Д. назаўсёды парадніўся з Чылі, быў жанаты з чылійкай, але ніколі не забываў сваю далёкую радзіму і заўсёды марыў пра яе. Так, апісваючы пейзажы Чылі, ён часам супастаўляў іх з Беларуссю ці адзначаў, што мясцовая рака «не шырэйшая за наш Буг каля Брэста». Толькі амаль у канцы жыцця яму было дазволена наведаць радзіму. У 1884 Д. разам з сынамі прыязджаў у родныя мясціны, наведаў Мядзведку, Мір, Навагрудак, Крошын, пасадзіў у Крошыне дубок, а мясцовы каваль П.Багрым высек памятны надпіс на камені."
"У канцы 1888, наведаўшы іншыя краіны, Д. вярнуўся ў Чылі. Памёр Д. 23.1.1889. Дзень яго пахавання быў абвешчаны днём нацыянальнай жалобы. Чылійцы высока ацанілі яго заслугі. Д. быў абвешчаны народным героем. У гонар яго быў выпушчаны памятны медаль (да 30-годдзя яго дзейнасці), прызначана самая высокая ў краіне пенсія. Яго імем названы адзін з партовых гарадоў (Пуэрта-Дамейка), вулканічны ланцуг гор у Андах працягласцю каля 350 км, а таксама адкрыты ім мінерал (дамейкіт) і фіялкавая кветка (віёла дамейкона). У яго доме быў створаны музей, а ў Сант'яга пастаўлены помнік «Грандэ Эдукатору» («Вялікаму Асветніку»). Аўтар мемуараў «Мае падарожжы» (т. 1—3, 1962—63)."
Літ.: К л е й н Б. «Грандэ Эдукатор» // Неман. 1965. № 6; Г р и ц к е в и ч В.П. Путешествия наших земляков. Мн., 1968. С. 96—119; Я г о ж. Геолог, минералог и этнограф Игнатий Домейко // Изв. Всесоюз. геогр. о-ва. 1981. Т. 113, вып. 5; Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. С. 130—138; Кудаба Ч. Вклад Игнатия Домейко в географию и геологию Белоруссии и Лнтвы // История геологического изучения территории Белоруссии. Мн., 1976; В r z о z а J. Ignасу Dоmejkо: Рowieść bіоgraficznа. Каtowiсе, 1961. Т.І.Доўнар.
Source: Асветнікі Зямлі Беларускай (Энцыклапедычны даведнік), «Беларуская Энцыклапедыя», Мінск, 2001, pp. 138-140.
Go to the Events Calendar Topic List Go to the Belarusian Writers Web page Go to the Famous Belarusians Web page Go to the A Belarus Miscellany Topic List
Original content and overall form ©1996-2004 by
Peter Kasaty : All Rights
Reserved. Last Updated: 2002/06/09
Quoted Text, Graphics, Links, and Linked Content belong to their respective owners.