This File Last Updated: 2003/01/08


Slavamir Adamovič

(also Adamovich; Славамір Генрыхавіч Адамовіч)

(born: March 8, 1962; Poet, Publicist)

[ Photo: Slavamir Adamovic^ ]


Go to the Events Calendar Topic List     Go to the Belarusian Writers Web page     Go to the Famous Belarusians Web page     Go to the A Belarus Miscellany Topic List

Search the A Belarus Miscellany Web site


Note: Any Lacinka or Cyrillic Belarusian on this page is in Unicode (UTF-8) font encoding.




News Article: Belarus Poet Seeks Asylum in Norway



Other Links and Information

Works by Slavamir Adamovič


Online Info about Slavamir Adamovič



Адамовіч Славамір

Адамовіч, Славамір Генрыхавіч; (н. 8.3.1962, ст. Унежма Анежскага р-на Архзнгельсхай вобл ), паэт, празаік, публіцыст. Сябра Таварыства вольных літаратараў Беларусі (з 1993).

3 даўняга беларускага роду Адамовічаў-Нарбутавых. Скончыў 8 класаў Будслаўскай СШ (1977), Свірскае СПТВ № 17 (1979). Да вайсковай службы (1980—82) працаваў у Казахстане, у саўгасе «Будслаўскі» Мінскай вобл. Пасля дэмабілізацыі рабочы Маладзечанскай дыстанцыі Беларускай чыгункі, станкабудаўнічага завода імя Кірава ў Мінску. У 1988 паступіў на беларускае аддзяленне філфака БДУ, у 1990 быў выключаны за канфлікт з выкладчыкам рускай літаратуры, пазней адноўлены і ў 1992 скончыў БДУ. 3 1991 да 1995 працаваў карэспандэнтам «Настаўніцкай газеты». З'яўляецца стваральнікам (1994) і кіраўніком Беларускай нацыяналістычнай арганізацыі «Правы рэванш».

Вершы, рэцэнзіі, літаратурна-крытычныя агляды, публіцыстычныя матэрыялы С. Адамовіча друкаваліся ў часопісах «Крыніца», «Бярозка», «Беларусь», «Першацвет», «Маладосць», альманаху «Ксэракс беларускі», газетах «ЛіМ», «Культура», «Наша слова», «Настаўніцкая газета» і інш. Першы яго зборнік вершаў «Кальварыйскія клёны» выйшаў у 1990. У выдавецтве «Полацкае ляда» выдаў зборнік вершаў «Зямля Ханаан» (1993) і «Зваротныя правакацыі» (1994). У 1991 напісаў дакументальны тэкст «3 жыцця грамадзяніна імперыі», у якім паказана дзейнасць органаў савецкай дзяржбяспекі ў часы т. зв. перабудовы. Паэзія С. Адамовіча вызначаецца публіцыстычнасцю, сарказмам, ускладнёнасцю формы.

Жыве ў Мінску.

Ю.I. Гумянюк.Б.

Бібліяграфія

Кальварыйскія клёны: Вершы. Мн., 1990 (Бібліятэка часопіса «Маладосць»)
Зямля Ханаан: Вершы. Полацак, 1993
Зваротныя правакацыі: Вершы. Полацак, 1994
Цикл «Русские стишата»: 1995
Каханьне пад акупацыяй: 1996     (electronic copy on the Belaruskaja Palichka Web site, together with some of his other, uncollected poems).
Сьпіраль Бруна: 1998
Плавільшчыкі Расы: Выбраныя Вершы. Вільня, 1999   (note: photo on this Web page from this book jacket)

Ю.I. Гумянюк.Б. і П.П.К.


Source:Беларускія пісменнікі: Біябібліяграфічні слоўнік у 6 тамах; Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. (т.6 - 1995), (536).




Go to the Events Calendar Topic List     Go to the Belarusian Writers Web page     Go to the Famous Belarusians Web page     Go to the A Belarus Miscellany Topic List

Original content and overall form ©1996-2004 by Peter Kasaty : All Rights Reserved. Last Updated:  2003/01/08
Quoted Text, Graphics, Links, and Linked Content belong to their respective owners.