This File Last Updated: 2002/06/08


Playwright Francishak Alachnovič

Францішак Аляхновіч (also: Alekhnovitch; Alyakhnovitch)

(March 9, 1883 - March 3, 1944)

[  Francishak Alachnovič ]

Go to the Belarusian Writers Web page     Go to the Famous Belarusians Web page     Go to the A Belarus Miscellany Topic List

Note: Any Lacinka or Cyrillic Belarusian on this page is in Unicode (UTF-8) font encoding.


The following summary is compiled almost entirely from the source noted below (see Notes):





Notes



Францішак Аляхновіч

Францішак Каролевіч Аляхновіч нарадзіўся 9.3.1883 г. у горадзе Вільні ў сям'і музыканта.

Вучыўся ў віленскай гімназіі, хіміка-тэхнічнай школе, Драматычнай школе (Кракаў), школе Музычнага таварыства (Варшава). 3 1904 г. ездзіў па Польшчы з вандроўнай тэатральнай трупай. У 1908 г. вярнуўся ў Вільню, працаваў рэпарцёрам у польскіх газетах. Выдаваў гумарыстычны часопіс «Пэркунас», у якім змясціў антыцарскі артыкул. Быў прыцягнуты да адказнасці, але ўцёк у Галіцыю, дзе іграў у розных тэатрах. У 1913 г. (пасля амністыі з нагоды святкавання 300-лецця дома Раманавых) вярнуўся ў Вільню.

Але за антырэлігійны выпад у тым жа артыкуле быў прыгавораны да года турэмнага зняволення. Выйшаўшы на волю, працаваў мулярам, пажарным, настаўнікам, наладжваў тэатральныя прадстаўленні. У 1918 г. прабраўся праз лінію фронту ў Мінск. У 1919—1920 гг.— дырэктар і галоўны рэжысёр мінскага «Беларускага тэатра». 3 1920 г. жыў у Вільні. У 1921—1923 гг. рэдагаваў газету «Беларускі звон». У 1926 г. нелегальна перайшоў у БССР і хутка быў арыштаваны і сасланы на 10 год на Салавецкія астравы. У 1933 г. быў абменены ўладамі на заходнебеларускага палітвязня Б. Тарашкевіча. Вярнуўся ў Вільню, выступаў у польскай газеце «Слова» з артыкуламі аб беларускім тэатры і драматургіі.

У час фашысцкай акупацыі рэдагаваў калабарацыянісцкі тыднёвік «Беларускі голас» (1942—1944).

3.3.1944 г. забіты невядомымі на кватэры ў Вільні.

У друку пачаў выступаць з 1917 г. (газета «Гоман»). Драматург, празаік, паэт, публіцыст. Супрацоўнічаў таксама ў газетах і часопісах «Беларускае жыццё», «Грамадзянін», «Рунь». Асобнымі выданнямі выйшлі п'есы «Калісь», «На вёсцы», «Страхі жыцця» (усе — Вільня, 1919, апошняя паетаўлена ў 1918), «Цені» (1920, пастаўлена ў 1919), «Заручыны Паўлінкі» (Вільня, 1921, пастаўлена ў 1918), «Няскончаная драма» (Вільня, 1922), «Птушка шчасця» (пастаўлена ў 1920), «Шчаслівы муж» (Вільня, 1922), «Пан міністар» (Вільня, 1924), «Дрыгва» (Вільня, 1925), казка ў 1 акце для дзяцей «У лясным гушчары» (Рыга, 1932, пастаўлена ў 1917).

У зборніках, перыядычным друку апублікаваны п'есы, драматычныя абразкі «Манька», «Чорт і баба» (пастаўлена ў 1918), «Базылішк», «Перад святам», «На Антокалі» (усе ў 1918), «Дзядзька Якуб», «На вёсцы» (абедзве ў 1919), «Лес шуміць» (1920), «Бутрым Няміра» (1918, пастаўлена ў 1918), «Круці ні круці, а трэба памярці» (пастаўлена ў 1943). Напісаў аповесці «Пісьмы да яе» (газета «Гоман», 1918), «Страшны суд» (часопіс «Новы шлях», 1944). Даследаванне «Беларускі тэатр» (Вільня, 1924), кнігу ўспамінаў «У кіпцюрох ГПУ» (Вільня, 1937).

Belarusian Language Bio & Photo Credit:
Беларускія пісменнікі (1917—1990):
Даведнік
, (1994; pp. 18-19).




Go to the Belarusian Writers Web page     Go to the Famous Belarusians Web page     Go to the A Belarus Miscellany Topic List

Original content and overall form ©1996-2006 by Peter Kasaty : All Rights Reserved. Last Updated:  2002/06/08
Quoted Text, Graphics, Links, and Linked Content belong to their respective owners.