(Васіль Уладзіміравіч Быкаў; name also spelled: Bykov; Vasil' Bykaw)Fiction Writer
Note: Cyrillic Belarusian and any other special character sets on this page are in Unicode (UTF-8) font encoding.
Васіль Уладзіміравіч Быкаў нарадзіўся 19.6.1924 г. у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Вучыўся на скульптурным аддзяленні Віцебскага мастацкага вучылішча. Скончыў экстэрнам Кубліцкую сярэднюю школу. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў складзе інжынернага батальёна ўдзельнічаў у будаўніцтве абаронных збудаванняў. Са жніўня 1942 г. - курсант Саратаўскага пяхотнага вучылішча (скончыў у лістападзе 1943).
Як камандзір узвода аўтаматчыкаў і узвода палкавой, затым армейскай артылерыі ўдзельнічаў у баях на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Быў двойчы паранены. 3 дзеючай арміяй прайшоў Румынію, Венгрыю, Югаславію, Аўстрыю. Служыў на Украіне, у Беларусі, на Далёкім Усходзе. Пасля дэмабілізацыі (1947) працаваў мастаком у гродзенскіх мастацкіх майстэрнях, стыльрэдактарам абласной газеты «Гродненская правда". У 1949-1955 гг. зноў служыў у Савецкай Арміі. У 1956-1972 гг.- літсупрацоўнік, затым літкансультант газеты «Гродненская правда», у 1972-1978 гг.- сакратар Гродзенскага абласнога аддзялення СП БССР. 3 1978 г. жыве ў Мінску. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1978-1990), з 1989 г.-народны дэпутат СССР. У 1990 г. абраны прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Член СП СССР з 1959 г.
Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1980).
Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Жураўліны крык» (1960), «Ход канём» (гумар, 1960), «Трэцяя ракета. Здрада» (1962), «Альпійская балада» (1964, па матывах аповесці пастаўлены ў 1967 г. балет на музыку Я. Глебава), «Адна ноч» (уключана аповесць «Пастка», 1965), «Аповесці» (1969), «Сотнікаў. Абеліск» (1972, па аповесці «Сотнікаў» пастаўлены ў 1977 г. кінафільм «Узыходаанне»), «Воўчая зграя» (1975, пастаўлена опера на музыку Г. Вагнера «Сцежкаю жыцця», 1980), «Аповесці і апавяданні» (1978), «Пайсці і не вярнуцца» (1979), «Знак бяды» (1984, пастаўлены кінафільм у 1988), «У тумане» (уключаны таксама аповесці «Мёртвым не баліць» і «Аблава», 1989), «Дажыць да світання» (1990), рамана «Кар'ер» (1987). У 1974 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1980-1982 гг.- Збор твораў у 4 тамах (уключаны таксама аповесці «Круглянскі мост», «Праклятая вышыня», «Яго батальён»). Выдаў кнігу крытыкі «Праўдай адзінай» (1984).
Працуе і ў галіне драматургіі кіно, тэатра. Па яго сцэнарыях пастаўлены кінафільмы «Трэцяя ракета» (1963), «Альпійская балада» (1966), «Дажыць да світання» (1975), «Воўчая зграя» (1976), 3-х серыйны тэлефільм «Доўгія вёрсты вайны» (1976), «Абеліск» (1977) і кароткаметражны фільм «Пастка» (1966). Аўтар п'есы «Рашэнне» (1972), На аснове аповесці «Сотнікаў» напісаў п'есу «Апошні шанц» (пастаўлена ў 1974), у 1979 г. пастаўлены спектакль «Пайсці і не вярнуцца». У маскоўскіх тэатрах пастаўлены яго п'есы: у 1976 - «Абеліск», у 1977 - «Скрыжаванне» (па матывах аповесцей «Сотнікаў» і «Круглянскі мост»). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1964) за аповесць «Трэцяя ракета», Дзяржаўнай прэміі СССР (1974) за аповесці «Абеліск» і «Дажыць да світання», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесці «Воўчая зграя» і «Яго батальён», Ленінскай прэміі (1986) за аповесць «Знак бяды»."
This section is still being developed. . . .
The following print and online sources were used to compile the preceding biographical sketch. Please contact me if you are aware of any errors or omissions in this summary. (Thanks in advance!)
- Беларускія пісменнікі (1917—1990): Даведнік (1994), pp. 77-78.
- Charter 97 was one of the most important sources. Examples of their many articles include:
This section is still being developed. . . .