|
Новая ЗямляЯкуб Колас
Навісла ночка той парою. Было спакойна і лагодна, Як бы сама прырода тая Паважнасць свята адчувае, З людзьмі жыве супольна, згодна. Маўчаць хваіны, ані зыку, Не шэпне гэты бор-музыка, Стаіць маўчком і разважае, Відаць, Вялікадня чакае. «Цяпер і страхі пазнікалі!» На вуха Костусю шапталі Якіясь думкі-весялушкі: «Звяры Вялікдзень чуюць, птушкі, І хвоі гэтыя, і елі, Ліхія людзі падабрэлі, Бо святам божым ўсюды вее З нажом разбойнік не пасмее Залегчы ў лесе срэдзь дарогі, Бо і заможны і убогі Святы Вялікаднік святкуюць І радасць ў сэрцы сваім чуюць». І гэту згоднасць, радасць свята Ва ўсім Кастусік адчувае: І ў тым, як з дзядзькам размаўляе, На возе седзячы з ім, тата, Чуваць яна ў пытанні брата, І ў гэтым лесе безгалосным, І ў мерным клыгату калёсным Вось так і чуеш, што й дарога Цяпер паслушна волі Бога, І пераказваюць навіны Калёсам гучна каляіны. Дарога з лесу выйшла ў поле, Калёсы коцяцца паволі, Шуршыць пясочак мнагазначна. Ў сяле на цэркві чуць абачна Блішчыць ліхтарык і мігае, Дарожных погляд прыцягае.
|
excerpt from The New Land by Jakub KolasTranslated into English by Vera Rich
Above the quiet grey earth extended
|
The above excerpt is from stanza ХХІV, Вялікдзень. The Belarusian language excerpt is from the Bielaruskaja palicka Web site and is used by permission:
Complete Belarusian language version (Europe): http://knihi.com/kolas/ziamla.html