This File Last Updated: 2006/09/17


Henadz' Vasil'evič Kisyalioŭ

(Kisialoŭ)   Генадзь Васільевіч Кісялёў

Literary Historian

born: March 19, 1931 (contemporary)

[ Photo: Henadz Kisyaleu ]

Go to the Belarusian Writers Web page     Go to the Famous Belarusians Web page     Go to the A Belarus Miscellany Topic List

Note: Any Lacinka or Cyrillic Belarusian on this page is in Unicode (UTF-8) font encoding.




Other Links



Генадзь Кісялёў

Генадзь Васільевіч Кісялёў нарадзіўся 19.3. 1931 г. у горадзе Каломне Маскоўскай вобласці (Расія) у сям'і служачых.

Сярэднюю школу скончыў у Віцебску (1948). Пасля заканчэння Маскоўскага гісторыка-архіўнага інстытута (1953) працаваў у архіўных установах Літвы. У 1956—1959 гг. вучыўся ў аспірантуры пры Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце. У 1960-1971 гг.— навуковы супрацоўнік Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Літоўскай ССР.

3 1971 г.— навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купапы АН БССР. Кандыдат гістарычных навук. Член СП СССР з 1964 г.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1958 г. Выдаў зборнікі гісторыка-літаратурных нарысаў «Сейбіты вечнага» (1963), «3 думай пра Беларусь» (1966), «Героі і музы» (1982), даследаванні «Загадка беларускай «Энеіды» (1971), «Пошукі імя» (1978), «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (1988), літаратуразнаўчую дылогію «Разыскивается классик...» (1989), гістарычныя нарысы «Паплечнік Каліноўскага» (1976), «На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 года на Міншчыне» (1990). Склаў зборнікі гісторыка-літаратурных матэрыялаў «Пачынальйікі» (1977), «Пуцявінамі Янкі Купалы» (1981), «3 жыццяпісу Якуба Коласа» (1982), «Шляхам гадоў» (1990).

Адзін са складальнікаў зборнікаў дакументаў «Рэвалюцыйны ўздым у Літве і Беларусі 1861—1862 гг.» (1964), «Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863—1864» (1965).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за кнігі гісторыка-літаратурных даследаванняў «Разыскивается классик...» і «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча».


Source: Беларускія пісменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А.К.Гардзіцкі Нав.рэд. А.Л.Верабей. Мінск, «Мастацкая літаратура» (1994), ISBN: 5-340-00709-X, 653 с. іл.; (pp. 277-78).




Go to the Belarusian Writers Web page     Go to the Famous Belarusians Web page     Go to the A Belarus Miscellany Topic List

Original content and overall form ©1996-2006 by Peter Kasaty : All Rights Reserved. Last Updated:  2006/09/17
Quoted Text, Graphics, Links, and Linked Content belong to their respective owners.