This File Last Updated: 2003/02/09


Adam Mal'dzis

Адам Восіпавіч Мальдзіс

Historian, editor, writer, and teacher

Contemporary, born: August 7, 1932

[  Photo: Adam Mal'dzis ]

Go to the Belarusian Writers Web page     Go to the Famous Belarusians Web page     Go to the A Belarus Miscellany Topic List

Note: Any Lacinka or Cyrillic Belarusian on this page is in Unicode (UTF-8) font encoding.


From his entry in the Historical Dictionary of Belarus (Zaprudnik, 1998; p. 153):

"Historian, writer, and teacher. He is a graduate of the Belarusan State University (1956) and author of 12 books on the history of Belarusan culture, including Belarusan-Polish and Belarusan-Lithuanian literary ties in past centuries. Since 1991, he has been president of the International Association for Belarusian Studies and director of the Francišak Skaryna National Center for Humanitarian Studies and Education."


(Note: In the preceding excerpt, terms in bold refer to other entries in the Historical Dictionary of Belarus. The Historical Dictionary of Belarus is an important summary of the history of Belarus.)



Адам Мальдзіс

Адам Восіпавіч Мальдзіс нарадзіўся 7.8.1932 г. у вёсцы Расолы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна (1956). Працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча». У 1962 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. 3 1962 г.— навуковы супрацоўнік, з 1981 г.— загадчык аддзела беларускай дакастрычніцкай літаратуры. У 1990 г. як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце ХLV сесіі ААН. Доктар філалагічных навук. Прафесар. Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Член СП СССР з 1965 г.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі, чатырма польскімі ганаровымі адзнакамі.

У друку з артыкуламі і рэцэнзіямі пачаў выступаць у 1954 г. У 1966 г. выйшла даследаванне пра беларуска-польскія літаратурныя сувязі «Творчае пабрацімства», зборнік нарысаў «Падарожжа ў XIX стагоддзе» (1969), даследаванні «Традыцыі польскага Асветніцтва ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя» (1972), «Таямніцы старажытных сховішчаў» (1974), «На скрыжаванні славянскіх традыцый» (1980), «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя» (1982), «3 літаратуразнаўчых вандраванняў» (1987), «Перазовы сяброўскіх галасоў» (1988), нарыс «Астравеччына, край дарагі...» (1977), аповесць «Восень пасярод вясны» (1984), эсэ «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» (1990). Падрыхтаваў зборнік А. Міцкевіча «Зямля навагрудская, краю мой родны» (1969), «Творы Я. Дылы (1981), «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча (пераклад Б. Тарашкевіча, 1981). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980) за ўдзел у двухтомным даследаванні «История белорусской дооктябрьской литературы» і «История белорусской советской литературы».

Перакладае з польскай і балгарскай моў.

Belarusian Language Bio & Photo Credit:
Беларускія пісменнікі (1917—1990):
Даведнік
, (1994; pp. 360-61).




Go to the Belarusian Writers Web page     Go to the Famous Belarusians Web page     Go to the A Belarus Miscellany Topic List

Original content and overall form ©1996-2004 by Peter Kasaty : All Rights Reserved. Last Updated:  2003/02/09
Quoted Text, Graphics, Links, and Linked Content belong to their respective owners.