This File Last Updated: 2003/08/02


Ivan Paŭlavič Mielež

Author and Playwright

(also, "Melezh"; Іван Паўлавіч Мележ)

(February 8, 1921 -- August 9, 1976)


[ Photo: Ivan Melezh ]

Photo Credit: People of the Marsh
(English translation), 1979,
dust jacket photo
.


Go to the Events Calendar Topic List     Go to the Belarusian Writers Web page     Go to the Famous Belarusians Web page     Go to the A Belarus Miscellany Topic List


Note: The Cyrillic Belarusian on this page is in Unicode (UTF-8) font encoding.



Ivan Mielež

This section is still being developed. . . .





English Language Bio Sources: : , pp. .




Іван Мележ

Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8.2.1921 г. у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1938) працаваў у Хойніцкім райкоме камсамола. У 1939 г. паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з першага курса быў прызваны ў Савецкую Армію. Летам 1940 г. ўдзельнічаў у вызваленні Паўночнай Букавіны. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце — на Збручы, пад Уманню, Нікалаевым, Сінелькавам, Растовам-на-Доне, Лазавой. У чэрвені 1942 г. пад Растовам цяжка паранены і пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі адпраўлены ў тыл. Жыў у Бугуруслане, пртым выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным інстытуце, а з 1943 г.— у Беларускім дзяржаўным універсітэце, які знаходзіўся тады на станцыі Сходня ў Падмаскоўі, дзе вучыўся спачатку завочна на філалагічным факультэце, а затым перайшоў на стацыянар (скончыў у 1945 г. ужо ў Мінску). Пасля вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ва універсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. З 1966 г.— сакратар, а ў 1971 — 1974 гг.— намеснік старшыні праўлення СП БССР. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967—1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароньі міру, членам Сусветнага Савета Міру. Член СП СССР з 1945 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1972).

Памёр 9.8.1976 г.

Дэбютаваў у 1939 г. вершамі. Першае выступленне ў друку як празаіка адносіцца да 1943 г. (газета «Бугурусланская правда»). Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў «У завіруху» (1946), «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (апавяданні, аповесці, нарысы, 1961), «Жыццёвыя клопаты» (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, 1975), «Белыя вішні і яблыні» (1976), «Першая кніга: Дзённікі, сшыткі, з запісных кніжак» (1977). Аўтар рамана «Мінскі напрамак» (1952, дапрацаванае выданне ў 1974), цыкла .раманаў «Палеская хроніка» — «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1978). У 1969—1971 гг. выйшаў Збор твораў у 6-ці, у 1979—1985 гг.— у 10 тамах.

Напісаў п'есы «Пакуль вы маладыя» (1956, асобнае выданне ў 1958, пастаўлена ў 1957), «Дні нашага нараджэння» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), аднаактоўку «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выданне ў 1966). Па раманах «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Беларускім тэлебачаннем створаны ў 1966 г. спектакль. Беларускім тэатрам імя Янкі Купалы пастаўлены ў 1966 г. спекталь «Людзі на балоце», Гомельскім абласным тэатрам — «Подых навальніцы» (1977), у 1989 г.— «Страсці эпохі» (паводле рамана «Завеі, снежань»).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман «Людзі на балоце», Ленінскай прэміі (1972) за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў «Жыццёвыя клопаты» (пасмяротна).


Belarusian Language Bio Source: Беларускія пісменнікі (1917—1990): Даведнік (1994), pp. 379-80.



Other Links and Information




Go to the Events Calendar Topic List     Go to the Belarusian Writers Web page     Go to the Famous Belarusians Web page     Go to the A Belarus Miscellany Topic List

Original content and overall form ©1996-2004 by Peter Kasaty : All Rights Reserved. Last Updated:  2003/08/02
Quoted Text, Graphics, Links, and Linked Content belong to their respective owners.