Vikentzi Paulavič RavinskiВікенці Паўлавіч РавінскіPoet & Dramatist1786 -- 1855 (about) |
|
. . . English language biographical summary is under development
Although most sources (including the following), refer to Enieida navyvarat (The Aeneid Inside Out), and Taras na Parnasie (Taras on Parnassus), as being anonymous or unattributed works of literature, recent scholarship has assigned (probable) authorship for them. Please refer to the following pages for further information about them and their authors:
- The Aeneid Inside Out («Энеіды навыварат»): Vikentzi Paulavič Ravinski (Вікенці Паўлавіч Равінскі)
- Taras on Parnassus («Тарас на Парнасе»): Kanstantzin Vasilevič Veranitzin (Канстанцін Васілевіч Вераніцын)
In the early 19th century, two anonymous burlesques circulated widely: A pastiche, Enieida navyvarat (The Aeneid Inside Out), about 1820; and Taras na Parnasie (Taras on Parnassus), about 1840. These publications satirized prominent figures in Russian and Polish literature. In terms of literary quality, they at least match contemporaneous works of known authorship.
Source: Belarusian Literature in the 1950s and 1960s, McMillin (1999), p. 3.
(1786-1855) Гэта дзякуючы проста дэтэктыўным росшукам вядомага літаратуразнаўца і пісьменніка Генадзя Кісялёва, апісаным у кнізе «Загадка беларускай «Энеіды» (1971), мы сёння можам пад выдатным творам нашай літаратуры — паэмай «Энеіда навыварат», што амаль стагоддзе падавалася як «ананімная», з упэўненасцю паставіць, нарэшце, імя яе аўтара — Вікенці Равінскі. I ўслед за ўдушівым даследчыкам прасачыць каляіны жыцця гэтага невядомага раней беларускага паэта.
Родам Вікенці Паўлавіч з беларускай Смаленшчыны, з цяперашняга Духаўшчынскага раёна, як мяркуецца, з «сяльца» Маніна, якое потым пачало называцца Елісеевічы. Год нараджэння — 1786. А дакладней, як мяркуе Г. Кісялёў, 23 снежня. Бацька паэта — земскі спраўнік Павел Васільевіч Равінскі — быў сярэдняй рукі дваранін, меў ва ўладанні зямельныя надзелы з падданымі.
Ужо ў юныя гады бацькі адправілі Вікенція, як і яго старэйшых братоў, на вайсковую службу. У 14 гадоў хлопец быў унтэрафіцэрам Бранскага мушкецёрскага палка. А праз колькі гадоў ён ужо зведаў цяжкасці баяеых паходаў. Удзельнічаючы з 1805 года ў бітвах з французамі, ён у складзе корпуса рускіх войск генерала Галянішчава-Кутузава прайшоў праз Галіцыю, Сілезію, Маравію, Аўстрыю. Потым ваяваў у часцях генерал-лейтэнанта князя Баграціёна, праявіў сябе як храбры воін у бітвах пад Аўстэрліцам, Прэйсіш-Эйлау і асабліва пры Шэнграбене, за што быў узнагароджаны першым баявым ордэнам. Удзельнічаў у вайне 1812 года, якую сустрэў у чыне капітана. Быў ад 'ютантам праслаўленага генерала Дохтурава.
За бітвы пад Барадзіно, Малаяраслаўцам і родным Смаленскам Вікенці Равінскі меў важныя баявыя ўзнагароды. Потым быў выёзваленчы паход рускіх войскаў у Еўропу, Равінскі дайшоў з імі да Парыжа. У 1816 годзе ён выйшаў у адстаўку ў чыне палкоўніка. 3 1826 па 1833 год быў на цывільнай службе — спачатку ў Арэнбургскай губерні, ва Уфе, а потым у Пензе і Кастраме. Якраз у час знаходжання ва Уфе пакутаваў там жа ў ссылцы яго зямляк і паэт Ян Чачот. У 1833 годзе Вікенці Равінскі вярнуўся на радзіму, у свой Духаўшчынскі павет, дзе і жыў да канца сваіх дзён.
Вікенці Равінскі быў шырока адукаваны чалавек, добра ведаў гісторыю, літаратуру, валодаў апрача рускай і беларускай яшчэ французскай і нямецкай мовамі. Як цікавага і дасціпнага субяседніка яго згадвае ў сваіх успамінах наш славуты зямляк кампазітар Міхаіл Глінка.
Створаная ім недзе ў вясковай цішы «Энеіда навыварат» — класічны твор новай беларускай літаратуры. Напісана яна была пад непасрэдным уплывам «Вергилиевой Эненды, вывороченной наизнанку» рускага паэта Мікалая Осіпава і «Энеіды» ўкраінца Івана. Катлярэўскага. У аснове ўсіх трох паэм — гісторыя вандраванняў героя Траянскай вайны Энея, якую расказаў у сваёй гераічнай паэме «Энеіда» рымскі паэт I стагоддзя да н. э. Вергілій. Традыцыйны сюжэт аўтар беларускай «Энеіды навыварат» напоўніў сваім эместам. У паэме мы бачым простых беларускіх сялян і паноў.
У ёй паказваецца жыццё i побыт беларусаў пачатку XIX стагоддзя, крытыкуюцца праявы прыгонніцтва. Напісана паэма як пародыя на творы антычнай літаратуры, у тым ліку і на Вергіліеву «Энеіду». Палемічная паэма Вікенція Равінскага была накіравана супраць канонаў класіцызму, якія сталі тормазам у развіцці літаратуры. Гэты выдатны твор беларускай літаратуры, напісаны дзесьці паміж 1816—1826 гадамі, доўгі час хадзіў у рукапісах і меў нямала варыянтаў. Паэма дала добры штуршок для развіцця новай беларускай літаратуры.
Выдатны беларускі паэт і герой Айчыннай вайны 1812 года Вікенці Равінскі быў аўтарам і іншых твораў — вершаванай камедыі на рускай мове «Шлюб міжеолі», сатыры на аракчэеўшчыну «Вялікі муж субардынацыі» і іншых, дзе добра праявіліся яго дзекабрысцкія, дэмакратычныя погляды.
Source of Belarusian Language Biographical Sketch:
Літаратура Беларусі: Першая палова XIX стагодцзя:
Хрэстаматыя, (Кастусь А. Цвірка; 2000; pp. 30-38; 540-41).
Go to the Belarusian Writers Web page Go to the Famous Belarusians Web page Go to the A Belarus Miscellany Topic List
Original content and overall form ©1996-2004 by
Peter Kasaty : All Rights
Reserved. Last Updated: 2004/03/07
Quoted Text, Graphics, Links, and Linked Content belong to their respective owners.