Kastus' (Kanstantsin Alyakseevič) TsvirkaКастусь (Канстанцін Аляксеевіч) ЦвіркаPoet, Author, & Literary Editorborn: March 28, 1934 (contemporary) |
|
Kastus Tsvirka, a poet, translator, and folklorist, was born into a peasant family on March 28, 1934, in the Minsk region. He graduated from the Belarusian State University where he majored in Belarusian language and literature (1958). He worked as a teacher of the Belarusian language, on a local newspaper, and on Belarusian radio. In 1972 he received a PhD at the Institute of Linguistics, Ethnography, and Folklore at the Academy of Sciences of Belarus. He holds a PhD in history (1972) and has worked for the literary journal Polymia and for the Union of Belarusian Writers since 1990.Tsvirka started publishing his works in 1951. He has authored numerous books of poetry including several books for children. His poetry, full of current life issues, history, work, and about his youthful dreams and his romantic view of life, makes a portrait of a generation that saw war through the eyes of children and helped to rebuild the country. He writes critical reviews on ethnography and folklore. He has translated from English, Georgian, and Ukrainian, as well as the poems of Belarusian-Polish writers of the 19th century from Polish into Belarusian.
Web Source: Belarusian Literature in English Translation
(. . . a more complete English language biographical summary is under development)
Кастусь (Канстанцін Аляксеевіч) Цвірка нарадзіўся 28.3.1934 г. у вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Мінскай вобласці у сялянскай сям'і.
Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна (1958). У 1958—1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літсупрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым метадыстам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, старшым інспектарам Упраўлення па распаўсюджванні друку Міністэрства сувязі БССР. У 1972 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1981 г.— старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва», з 1984 г. — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Кандыдат гістарычных навук. Член СП СССР з 1961 г.
Першы артыкул у рэспубліканскім друку з'явіўся ў 1951 г., першы верш — у 1953 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Такія сэрцы ў нас» (1959), «Бягуць раўчукі» (1962), «Чарназём» (1967), «Каласы» (1975), «Сцежка дадому» (1980), «Рэха дарог» (1982), «Хат вячысты дар» (вершы і паэма, 1982), «Зялёная Дуброва» (1987), «Лодка долі тваёй» (1988), а таксама кніжак вершаў і казак для дзяцей «Зайчыкаў хлеб» (1966), «Дарункі лесу» (1969), «Як Алесь згубіўся ў лесе» (1986), «Добрыя суседзі» (1988).
Выйшлі мастацкія нарысы, звязаныя з літаратурнымі мясцінамі Беларусі,— «Дарога ў сто год» (1974), «Той курган векавечны» (1985), а таксама манаграфія «Слова пра Сыракомлю» (1975).
Прыняў удзел у напісанні кнігі «Беларуская фалькларыстыка эпохі феадалізму» (1989) (з. Г. Каханоўскім, Л. Малаш, 1989). Складальнік тома «Вяселле. Абрад» (1978), кнігі ўспамінаў пра З. Бядулю (з Я. Садоўскім, 1988), зборніка твораў Я. Чачота «Наваградскі замак» (1989).
Літаратура Беларусі: Першая палова XIX стагодцзя: Хрэстаматыя, (укладальнік, аўтар прадмовы, біяграфічных даведак і каментарыяў; 2000).
Photo Source: Беларускія пісменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А.К.Гардзіцкі Нав.рэд. А.Л.Верабей. Мінск, «Мастацкая літаратура» (1994), ISBN: 5-340-00709-X, 653 с. іл.; (pp. 568-69).
Go to the Belarusian Writers Web page Go to the Famous Belarusians Web page Go to the A Belarus Miscellany Topic List
Original content and overall form ©1996-2009 by
Peter Kasaty : All Rights
Reserved. Last Updated: 2009/05/31
Quoted Text, Graphics, Links, and Linked Content belong to their respective owners.