Kanstantzin Vasilevič VeranitzinКанстанцін Васілевіч ВераніцынPoet & TeacherJune 13, 1834 -- 1904 (about) |
|
Also see the brief biographical sketch on the Belarusian Literature in English Translations. Works of 100 Belarusian writers and poets. (Беларуская літаратура ў перакладзе на англійскую мову. Творы 100 пісьменнікаў і паэтаў)
Although most sources (including the following), refer to Enieida navyvarat (The Aeneid Inside Out), and Taras na Parnasie (Taras on Parnassus), as being anonymous or unattributed works of literature, recent scholarship has assigned (probable) authorship for them. Please refer to the following pages for further information about them and their authors:
In the early 19th century, two anonymous burlesques circulated widely: A pastiche, Enieida navyvarat (The Aeneid Inside Out), about 1820; and Taras na Parnasie (Taras on Parnassus), about 1840. These publications satirized prominent figures in Russian and Polish literature. In terms of literary quality, they at least match contemporaneous works of known authorship.
(1834-1904) Гэтак жа, як і аўтара «Энеіды навыварат», у лона нашай літаратуры вярнуў імя Канстанціна Вераніцына нястомны даследчык-літаратуразнавец Генадзь Кісялёў, пра што захапляльна і вельмі пераканаўча расказаў ён у сваёй таленавітай кнізе «Пошукі імя» (1978), а потым у дапоўненым выданні — «Расшукваецца класік» (1989). Там жа падаў ён і асноўныя звесткі з біяграфіі паэта.
Нарадзіўся Канстанцін Вераніцын 1 чэрвеня 1834 года ў вёсцы Астраўляны Віцебскага павета. Паходзіў з прыгонных сялян ліберальнага пана Бондырава. Сапраўднае яго прозвішча — Васільеў. Сыну прыгоннага селяніна ўдалося паступіць у Гарадокскае парафіяльнае вучылішча, якое ён скончыў у 1844 годзе. Праз год Кастусь Васільеў — ці не за свае здольнасці да навук? — атрымлівае вольную, што дае яму магчымасць запісацца на вучобу ў Віцебскую губернскую гімназію. У 1851 годзе яго прылучаюць да мяшчан мястэчка Гарадок. У гэты час ён і выбірае сабе новае прозвішча — Вераніцын.
У 1852 годзе, не паспеўшы скончыць гімназію, прагны да вучобы юнак паступае ў Пецярбургскую медыка-хірургічную акадэмію, дзе вучылася, дарэчы, шмат разначынцаў. Праўда, праз два гады ўпартага беларуса выключаюць за нешта з акадэміі. Хлопец вяртаецца на Беларусь і як пансіянер Вольнага эканамічнага таварыства паступае ў Горы-Горацкі земяробчы інстытут, адразу на трэці курс. У 1859 годзе ён абараняе дысертацыю «Пра беларускую гаспадарку» і атрымлівае званне агранома (кандыдата агранаміі). Потым Канстанцін Вераніцын служыў аканомам у нейкім маёнтку. 3 1863 года мы бачым яго зноў у Пецярбурзе, дзе ён служыць у розных установах. Праз дзесяць з лішнім гадоў ён зноў вяртаецца на радзіму, дзе ў 1874—1879 гадах працуе выкладчыкам геаграфіі, прыродазнаўства і гісторыі ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі.
У 1880 годзе Вераніцын зноў апынуўся ў Пецярбурзе, дзе пасяляецца назаўсёды, не забываючы наведвацца ў родную Беларусь. У Пецярбурзе служыў ён чыноўнікам Міністэрства шляхоў зносін. У 1890 годзе ў чыне стацкага саветніка выходзіць у адстаўку. Як мяркуе Г. Кісялёў, там жа Канстанцін Вераніцын і памёр недзе каля 1904 года.
Яшчэ нядаўна «ананімная» паэма «Тарас на Парнасе», якая належыць, як вельмі пераканаўча даводзіць Г. Кісялёў, пяру Канстанціна Вераніцына, стала класічным творам беларускай літаратуры. Яна была шырока распаўсюджана ў асяроддзі беларускай інтэлігенцыі, часта перапісвалася, хадзіла з рук у рукі па ўсёй Беларусі. У ёй выдатна праявіўся дэмакратызм аўтара, глыбокая павага да свайго беларускага народа. Напісана паэма пяром сапраўднага майстра, з добрым народным гумарам. Вельмі доказна паказаў той жа Генадзь Кісялёў, што Канстанцін Вераніцын з'яўляецца аўтарам і другой, надзвычай цікавай беларускай паэмы «Два д'яблы», знойдзенай зусім нядаўна Віталем Скалабанам у рукапіснай хрэстаматыі Аляксандра Рыпінскага.
Source of Belarusian Language Biographical Sketch:
Літаратура Беларусі: Першая палова XIX стагодцзя:
Хрэстаматыя, (Кастусь А. Цвірка; 2000; pp. 346-61; 559-60).
Go to the Belarusian Writers Web page Go to the Famous Belarusians Web page Go to the A Belarus Miscellany Topic List
Original content and overall form ©1996-2006 by
Peter Kasaty : All Rights
Reserved. Last Updated: 2006/09/20
Quoted Text, Graphics, Links, and Linked Content belong to their respective owners.