Назад да Анталёгii


Сустрэча
з афiцэрам Смаргонскага пагранатраду

Славамiр Адамовiч
- Дзень добры, палкоўнiк! Я Славамiр.
Будзем знаёмыя? - Будзем.
Трашчыць i рвецца ад гукаў эфiр,
I рвуцца ад кашлю грудзi.

- Палкоўнiк, прыступiм. Вось карта i плян.
Далей мы цярпець ня можам...
- Я ведаю, гэты паршывы клан
Мы зьнiшчым i пераможам.

- Выдатна, палкоўнiк! Вы, бачу, наш,
сапраўднай касьцi беларускай.
Вы будзеце нiшчыць здраднiкаў аж
нават на глебе рускай.

- Я буду, аднак жа, дзе нашы арлы?
Час "ч" мы павiнны прызначыць.
Мы выступiм цiха на самай зары,
пакуль вораг сьпiць на дачах.

Мы жаль i спагаду адкiнем прэч.
За нашых жанчын i дзетак
мы будзем галовы варожыя з плеч
здымаць, як жытцо з палетак.

Атрады зьнiшчальныя ўжо ў лясах,
чакаюць толькi загаду.
Што ж, кожнаму здраднiку свой пасаг.
Гатова ўсё да нападу.

- Палкоўнiк, трымайце, вось вам рука,
рука не салдата - паэта.
I вып'ем давайце за колер кукард,
за бела-чырвоны. За гэта!
 

09.05.1996

Назад да Анталёгii