Назад да Анталёгii
Я Люблю, Калi сьвецiць Сонца...
Мiхал Анемпадыстаў
Я люблю, калi сьвецiць сонца
Рана ранкам праз фiранкi
Я люблю пах сьвежае кавы
Я люблю смак смажанай бульбы
Мне падабаецца водар парфумы
Мне падабаецца дым цыгарэтаў
Я люблю халодныя блюзы
Я люблю свае джынсы старыя
Я жыву ў гэтай краiне
Мая краiна пад белым сьнегам
Мая краiна пад белым сьцягам
Пад белым сьцягам з чырвонай стужкай
Я зь цягам часу стануся птушкай
Распра~улю крылы, зраблю тры крокi
I падымуся па-над зямлёю
Туды, дзе вецер, i дзе аблокi
Над краiнай пад белым сьнегам
Над краiнай пад белым сьцягам
Мая свабода - зь ветрам нязгода
I асалода супрацьстаяньня
Мая свабода - човен падводны
Памiж Сцылаю ды Харыбдай
Мая свабода - дом папяровы
Памiж Гамораю ды Садомам
А там, за домам, - край невядомы
Пад белым сьнегам, пад белым сьцягам
Зь цягам часу складанымi сталi
Законы гульнi, а неяк раней
Мы проста iшлi, мы проста стаялi
Мы проста жылi i памiралi
У сваiх падводных чоўнах
У сваiх дамах папяровых
Памiж Сцылаю ды Харыбдай
Памiж Гамораю ды Садомам
У краiне пад белым сьнегам
У краiне пад белым сьцягам
Назад да Анталёгii