Назад да Анталёгii


Сустрэлiся На Дарозе...

Мiхал Анемпадыстаў
Сустрэлiся на дарозе
Спынiлiся, каб павiтацца
Нехта сказаў, глядзiце
Хутка павiнна пачацца

Стаiм пасярод дарогi
На неба глядзiм з-пад далонi
Неба мяняе колер
Павольна, няўхiльна, наўмольна

Сiнi, блакiтны, белы
Белы, чырвоны, чорны
Мы ўглядаемся ў неба
Неба мяняе колер

Неба мяняе колер
Неба нам шле сыгналы
Мы iх не разумеем
Мы iх не ўспрымаем

Альбо ўспрыняць ня хочам
Альбо зразумець ня можам
Божа, даруй нам гэта
I ўратуй нашых дзетак
 

Назад да Анталёгii