Назад да Анталёгii
Кнiга
Максiм Багдановiч
Псалтыр, пакрытую няжорсткай, бурай кожай,
Я ўзяў i срэбныя засьцёжкi адамкнуў,
Перачытаў радкi кiрылiцы прыгожай
I воску з ладанам прыемны пах пачуў.
Вось псальма слiчная. "Як той алень шукае
Крынiцы чыстай, так шукаю Бога я."
Як вее сьвежасьцю яе краса жывая!
Як радасна далей сьпяшыць душа мая!
I бачу я ў канцы няхiтраю прыпiску,
Што "кнiгу гэтую раб Божы, дзяк Гапон,
Дзеля душы спiсаў у месьце Ваўкавыску
У рок сем тысяч сто васьмы з пачатку дзён."
1912
Назад да Анталёгii