Назад да Анталёгii
Веранiка
Максiм Багдановiч
Я на душы ўразьлiвай маю
Жыцьця мiнулага пячаць:
Схачу свой вольны верш пачаць,-
I ўраз пра прошлае згадаю;
Удаль вядуць мяне сьляды
Да вас, дзiцячыя гады.
Устае перад маiм пагладам
I вулка, веючая сном,
I цiхi старасьвецкi дом
Зь цянiстым, адзiчэлым садам;
Над iм шпакоўнiца ў гары,
А ўкруг схiлiўся тын стары.
Дом гэты да паноў Забелаў,
Суседзяў нашых, наляжаў;
Я змалку там штодзень гуляў,
Зь дзяцьмi iх лез на дахi сьмела,
Рваў яблыкi, рабiў садом
I крыкам поўнiў цэлы дом.
Вясёла йшлi гулянкi нашы:
Пад шум i гук размах рукi
Зьбiвау здалёку гарадкi,
Быў чутны сьмех пры вiдзе "кашы",
I кожны стрымываў свой плач,
Калi ўразаўся ў плечы мяч.
А вечарком мы выпускалi
У паветра белых галубоў.
Зрабiўшы некалкi кругоў,
У вышыню яны шыбалi,
Як чысты сьнег, кружылi там
I падалi на дахi к нам.
Калi ж сачыўся бледнаваты
Зор сiнiх сьвет празь небасхiл,
I уплатаўся вулак пыл,-
Мы ўсе пяялi каля хаты,
I напаўняў нягучны хор
Маркотнай песьняй сьцiхшы двор.
Так ў гулянках пралятала
маё дзiцячаэ жыцьцё,
А поруч цiхаэ дзiцё,
Дачка Забелаў, узрастала.
Яе я мала знаў: яна
Усягды была сама, адна.
Жылося цяжка Веранiцы
(Хай так дзяўчыну будзем зваць):
Яе памерла рана маць,
I не было саўсiм сястрыцы,
А бацька сэрца хоць i меў,
Ды прытулiць яе ня ўмеў.
Таму з маленства палюбiла
Хавацца ў сад стары яна,
Дзе веяла дыханьне сна
I цiшыня ў паветры плыла,
I нерухомы быў спакой,
Маўляў у глыбiнi марской.
Не калыхнуцца лiсьцяу хвалi,
Успласнуушы пенаю цвятоў
Паверх чарэшнявых кустоў;
Кiпiць шум места дзесь там далi,
А тут i глуха i цямно,-
Не зварухне марское дно.
I забывала Веранiка
Мiж зёлак з кнiжкай аба ўсём,
А ўзгляне,- сад кiпiць жыцьцём:
Над ёю куст шыпшыны дзiкай,
Бруяе блiзка сонны шмель,
I горка пахне тонкi хмель.
Iзноў странiца за странiцай
Раскрытай кнiгi шалясьцiць;
Нячутна час кудысь бяжыць,
Раяцца думкi Веранiкi,-
Усё расьце душа яе
I ў паўнаце красы ўстае.
Калi ж асеннiя навiны
Зьмянялi сад, калi зь бяроз
Рваў лiсьце вецер, а мароз,
Налiўшы ягады рабiны,
Траву губiў, i мы нагой
Узрывалi прэлых лiсьцяў слой,
Калi патроху чырванелi
Чаромха, лiпа, стройны клён,
А гнёзды змрочныя варон
Мiж голага галля чарнелi,
I грозны вечара пажар
Пылаў мiж бура-шызых хмар;
Калi асеннi вецер дзiка
Стагнаў i глуха па начах
Грымеў у наш жалезны дах.-
Тады да лета Веранiка
Ад нас зьнiкала ў iнстытут
I не будзiла згадак тут.
А час усё кацiўся далi,
Хаваючы на дьне гадоў
I гарадкi i галубоў;
Мы непрыкметна падрасталi,
А iншы ўжо шчыпаў вусы
I лiчыў iх гарой красы.
I толькi ўжо тады я ўгледзеў,
Што поруч, як цьвяток лясны,
Узрасла ў красе сваёй вясны
Дачка самотная суседзяў.
I - помню я - тады за ўперш
З маей душы палiўся верш.
ён там кiпеу струёй жывою,
Праз холад мысьлi працякаў
I ў цьвёрдых формах застываў,
Як воск гарачы пад вадою,
Каторым трэба вам гадаць,
Аб чым той вершык меў казаць.
Я з вам скажу йшчэ тое толькi,
Што к Веранiцы твор паслаў
I млеў i ўсё адказ чакаў.
Аж вось прайшло маруды колькi
Трывожных дзён, а ўсё няма
Нi Веранiкi, нi пiсьма.
Калi ж я неяк зь ёй спаткаўся,
Загаварыўшы, як у сьне,-
Яна зiрнула на мяне,
I раптам з вуст яе сарваўся
Такi бязьвiнны, чысты сьмех,
Што на яго злавацца - грэх.
Сьмех гэткi маюць толькi дзецi
Ды людзi зь яснаю душой;
I ён, як жаваранак той,
Зьвiнеў i ўжо каханьня сецi
Нячутна нiшчыў, як ураз
Сарвауся, дрогнуў i пагас.
Накрыла ясны твар дзявочы
Задумы сумныя iмгла,
На плечы ручка мне лягла,
Спагадлiва зiрнулi вочы
I даляцеў к маiм вушам
Ласкавы шэпт: "Мо больна вам?"
Не, зорка, мне было ня больна,
Бо бачыла адно душа,
Як ты сьвяжа i хараша,
Як рада ты жыцьцю нявольна,
Уся пад срэбнаю расой
Са йстужкай скромнай мiж касой.
I мела дзеўча выглад мацi,
Калi тады ка мне яна,
Трывожнай ласкаю паўна,
Сьхiлiлася, як да дзiцяцi,
Зiяючы перада мной
У новай пекнасьцi жывой.
У тэй, што з постацьцю дзяўчыны
Зьлiвала мацеры чарты.
О, як прыгожы-дзiўны ты,
Двайной красы аблiк адзiны!
Ажыў у iм твой вечны цэль,
Мадонн тварыцель, Рафаэль!
I прад высокаю красою,
Увесь зачараваны ёй,
Скланюся я душой маёй,
Натхненнай, радаснай такою,
А ў сэрцы хораша было,
Там запалiлася цяпло.
Дасюль яшчэ яно пылае;
Здаецца - ўмёрла, але ўраз
Праб'ецца зноў, i пройшлы час
Прад iм у згадках праступае,
Як пры агнi цi цеплаце
Таемны подпiс у лiсьце.
I конь крылаты да Парнаса
Мой дух iмчыць тады, каб я
Былое апяваў пасьла.
Ды як знайсьцi сьляды Пягаса
На бруку места? Цяжка ўперш!
Спачынь жа трохi, верны верш!
Iзноў пабачыў я сялiбы,
Дзе леты першыя прайшлi:
Там сьцены мохам параслi,
Вясёлкай адлiвалi шыбы,
Усё ў пылу. I стала мне
Так сумна, сумна ў цiшыне.
Я ў сад пайшоў. Усё глуха, дзiка,
Усё травою зарасло.
Няма таго, што раньш было,
I толькi надпiс "Веранiка",
На лiпе урэзаны ў кары,
Казаў вачам аб тэй пары.
Расьцi, ўзмацовывайся, дрэва,
Як манумент жывы, ўставай,
I к небу надпiс падымай.
Хай нерухомы словы сьпева:
Чым болi сходзiць дзён, начэй,
Тым iмя мiлае вышэй.
1909-1912-1913
Назад да Анталёгii