Назад да Анталёгii


Гаспадынька Франуся

Ян Чачот
Глянь у поле - там дзяўчынка з бараной танцуе.
Як у такт яна ступае, як канём кiруе!
Што ў яе за павароты! Што за гнуткасць стану!
На красу такую толькi б любавацца пану!
На мяне ёй сорам глянуць. Памажы ёй, Божа!
Ды i так у шчырай працы Бог ёй дапаможа.
На мяжу жа╫рук спусцiўся - хоць на паўхвiлiнкi
Не здалёк, а зблiзу танец  паглядзець  дзяўчынкi.
Шкода толькi: знекуль вецер наляцеў халодны,
Ды i конь яе нядужы - доўга быў галодны.
Божа! Дай хоць добрых коней аратаям нашым.
Каб жылi яны, як людзi. Плёну полю, пашам.
Мiлы танец, што чаруе вока ў час натхнёны,
Ды мiлейшы той, што ўсiм нам хлеб дае штодзённы.
Пасля танца, што мiж сценаў, - толькi пыл курыцца,
Па Франусiным жа танцы - збажына кусцiцца.
 

19.04.1842

Назад да Анталёгii