Назад да Анталёгii


О Ты Край Мой Нешчаслiвы

Ян Чачот
О ты край мой нешчаслiвы!
    Дзе ж твае ўсе абаронцы?
Цi ўжо ўбачаць твае нiвы
    Шматчаканай волi сонца?

Вораг, глянь, грабе адкрыта
    Дар найшчодры твайго поля,
Ад тваiх ахвяраў сыты,
    Ён сьмяецца з нашай долi.

Цноты продкаў топча, памяць
    Аб табе ён выдраць хоча
I за плач па волi плямiць
    I карае нас ахвоча.

Робiць з нас ён братабойцаў,
    Сее ў душах злосьць зацята.
Ну ж i час: сын, бацьку бойся,
    Бойся ўсюды, браце, брата!

О ты край мой нешчаслiвы!
    Дзе ж твае ўсе абаронцы?
Цi ўжо ўбачыць твае нiвы
    Шматчаканай волi сонца?

Калi ж дзецям, што ў прыгоне,
    Шчасьце-долю высняць маткi?
I калi выбранцаў скронi 
    Вы ўвянчаеце, дзяўчаткi?
1823

Назад да Анталёгii