Назад да Анталёгii


Кум I Кума

Ян Чачот
Кума нiтак напрала,
У маток iх звiвала.
Кум дзiвiўся: як гожа
Кума нiткi вiць можа.

Наварыў кум ёй пiва,
Частаваў так зычлiва
I дзiвiўся: як гожа
Кума пiва пiць можа.

Як зь бяседы аднойчы
Кум куму вёў уночы,
Ён дзiвiўся: о Божа,
Кума йсцi ўжо ня можа.

 

Назад да Анталёгii