Назад да Анталёгii
Mamka
Ян Чачот
Сын радзiўся у танюткай
Гожай панi, станам гнуткай.
Ды марнее хлопчык - Божа!
Бо сынка кармiць ня можа.
- Хай кармiць маё дзiцятка
Прыйдзе з хат якая матка.
За паслугу матку тую
Накармлю i апрану я.
На той клiч прыйшла да ганка
Маладзенькая сялянка:
Свой сынок з ражка пiць будзе,
Панскi ж - ссаць яе тут грудзi.
Малако свой - п`е любое,
Панскi ж сын - яе, грудное.
Свой - дзень плача без матулi,
А яна - пяе тут "люлi".
Мамка родная штоночы
Спiць у ложку колькi хоча,
А пазычаная матка
Ноч люляе дзiцянятка.
Так цябе, панок, слабога
Да жыцця ўзняла, малога.
Каб ня тая мамка зь вёскi,
Ты б i свет ня бачыў боскi.
Акрыяў, падрос. Каб сiлы
Набiраў хутчэй ты ў жылы,
Для цябе пшанiчку жала
"Мамка", булкi выпякала...
Пэўна, ты ўжо знаеш, блазан,
Што жыцём ёй абавязан.
Цi пра гэта ўсё забудзеш,
Калi важным панам будзеш?
О каб помнiлi мы, зналi,
Чые рукi нас люлялi,
Блiжнiм мо спрыяць бы ўмелi,
Сэрцам бы не ачарствелi!
Мо братоў з гнiлых хацiнак
Не ганялi б, як скацiну.
Плён iх працы б шанавалi,
Каласка б не растапталi.
Iх да сэрца б прытулiлi
Ды навукам навучылi.
Помнi: многiя з тых хатак
Нам другiх давалi матак.
Назад да Анталёгii