Назад да Анталёгii


Адказ

Ларыса Генiюш
- Скажы, скуль ты, хлопча?
- З зямлi беларускай -
стуль, дзе льецца Нёман
мiгатлiвай стужкай.

Дзе лугi буйныя,
ураджайны землi,
дзе старыя вербы
ля гасьцiнцаў дрэмлюць.

Дзе лясы як ў казцы -
ўсё з дубоў адвечных;
дзе ў нетры пушчаў
глянуць небясьпечна. 

Я з краiны слаўнай,
з гарадоў прыгожых,
што ня зналi колiсь
цьмы чужой, варожай.

Родны сьцяг наш горда
уздымаўся ў гору
ад балтыйскiх хваляў
аж па Чорна Мора!

У маiм краi казкi,
сiвыя курганы;
там зрадзiлась песьня
вешчага Баяна.

Выпiлi вякi ўжо,
на'т зь Нямiгi воду -
славу нашых продкаў
засланiла воддаль.

Але, ўсё-ж, я горды
нашых сэрцаў сiлай -
мы падымем славу
з курганоў-магiлаў.

Бо мы хочам волi
горача i цьвёрда,
бо мы хочам славы
для Пагонi гордай!
 

19??

Назад да Анталёгii