Як хмарны дзень - так маё сэрца сёньня... Дождж з непагодных сыплецца ачэй... Гэта таму, што Край мой любы стогне, кроў ў воды Нёмну жыламi цячэ. Не счырванела зорана калiна, ня мак цьвiце, а Край наш, Край ў вагнi!- бы сьцеле сонца ярым кармазынам заходзячы за грыву сьпелых нiў. Уцiш мяне, што гэта не пажары, што не сяло, ня лес стары гарыць! Наш Край злажыў даволi ўжо ахвяраў, каб выпешчанай ўбачыць сьвет зары!...