Назад да Анталёгii


Ня Сумуйце

Ларыса Генiюш
Ня сумуйце дзяцюкi вясною
на магiлы гледзячы сяброў -
жалем нашых ранаў не загоiш
i цяжкiх ня скiнеш кайданоў.

Ня сумуйце дзяцюкi па сёлах
i па вочах кiнутых дзяўчат -
барацьба ўжо пеннiца як солад,
маладыя воклiкi гучаць.

Ня сумуйце дзяцюкi па долi,
ня хiлеце гордай галавы,
бо ня з жалю, толькi з ранаў, болю,
воля толькi родзiцца з крывi.

Ня сумуйце дзяцюкi начамi -
ўжо ня дасца спутаць вольны дух!
Мы былi i будзем Крывiчамi
ад хваль Угры аж па сiнi Буг!
 

19??

Назад да Анталёгii