Назад да Анталёгii


Там Толькi

Ларыса Генiюш
Там толькi хочацца, хочацца жыць,
дзе родныя, сумныя далi,
дзе поле узорнай раўнiнай ляжыць,
калышацца жытняю хваляй.

Дзе Нёман дастойны шырока плыве,
дзе пушчы шумяць аб мiнулым,
а ў замках, курганах лягенда жыве
i песьня дзядоў не заснула.

Дзе нашы дзяўчаты - юргiнi ў саду,
расьцьвiўшыя кветкi у маi,
iзь песьнямi лён залацiсты прадуць,
узорамi бель патыкаюць.

Дзе цягнуцца вежы сьвятыняў ў гару,
крыжамi ўпiраюцца ў неба,
а моцныя рукi папары аруць,
каб нiвы пакрылiся хлебам.
 

19??

Назад да Анталёгii