Назад да Анталёгii


Божа, Забяры Маё Жыцьцё...

Адам Глёбус
Божа, забяры маё жыцьцё 
Выратуй зьнямелую Айчыну
Выратуй ахвяры i злачынцаў
Божа, забяры маё жыцьцё

Ты магутны, вольны i вялiкi
Ганарлiвым адпусьцi грахi
Веру, да цябе вядуць шляхi
Ты магутны вольны i вялiкi

Я слабы, з атручанай душой
Брудны хам, скалечны i нiкчэмны
Веру ў розум сьветлы i надземны
Я слабы, з атручанай душой

Божа, забяры маё жыцьцё
Большага ня маю, каб аддзячыць
Ну хiба, што гэтым цiхiм плачам
Божа, забяры маё жыцьцё

Божа, забяры маё жыцьцё...
 

Назад да Анталёгii