Назад да Анталёгii


Яўрэйцы

Уладзiмiр Караткевiч
Шалее сiнi без над стрэхамi,
Бяжыць па iм вятрыска-зыб,
Я ўспoмнiў зь цiхаю уцехай
Тваiх вачэй бiблейскiх глыб.
Адбiлiся ў iх клубы дыма,
На рэках плач i сеча крoў,
Пажар старoй тваёй радзiмы,
Любoў да нoвых берагoў.
Гляджу ў маўклiвым захапленьнi
У глыб бяздoнных гэтых вoд
I веру, веру без сумненьняў,
Штo будзе жыць i мoй нарoд.

Назад да Анталёгii