Ня наша воля, ня нашы нiвы, Дубы ня нашы над рэчкай цiхай, Чужыя бору сiвыя грывы, Адное наша - сiвое лiха. Адное наша - змрочныя хаты, Крывёй мужскою злiты палетак, Адное наша - пазор дзяўчатак, Адное наша - няполя дзетак. Ня нашы кнiгi, мова, палацы, Затое наша - ўсiх продкаў слава, Затое наша - наш гонар людзкi, Вагон у сэрцы, тапор пад лавай.