Я гляджу на мiлую маю I чульлiва край мой пазнаю; У цябе бялявая каса, А я ў думках кузаль расчасаў. Мне здаецца, у вачах тваiх - Сiнi цьвет валошчак палявых. Ты ўзбудзiла песьняй мой пакой. Дзе-ж мая цьвярозасьць i спакой? Я хмялею ўцешна бязь вiна, Цi ня ў гэтым ёсьць твая вiна? Я укленчыў... Я з табой пяю. Бацькаўшчыну ў мiлай пазнаю.