Хвацкiя малойцы, хлопцы-касiнеры, Харалужны корд ды песьня на запас. Секлi вам галовы "за цара, за веру", Толькi вашы конi ратавалi вас. Толькi вашы конi ды ў душы адвага, Ды агонь вачэй, ды матчына сьляза. I зiхцела воля над ваярскiм сьцягам, I жыла надзея на канцы ляза. I жыла надзея, i лiлася песьня, I гучала рэха хлопцам у адказ... Калi лёс загiнуць - справа ўваскрэсьне, Справа ўваскрэсьне, як прысьпее час!