Назад да Анталёгii
Воля I Пятля
Сяржук Сокалаў-Воюш
Гэй, ляцi ў высi, малады саколе!
Быццам на далонi пад крылом зямля,
А па ёй, як глянуць, ходзяць навакольлем,
Ходзяць навакольлем Воля i Пятля.
Што ж яны блукаюць, што ў сэрцы маюць?-
Недзе там ў пушчах, аж займае дых,
Маладыя хлопцы Вольнiцу шукаюць,
А Пятля шукае хлопцаў маладых.
I няма спакою ў юначых душах,
I зямля пад коньмi як агонь дрыжыць.
Воля дасьць iм крылы, а Пятля задушыць -
Ды ўжо лепш з Пятлёю, чым бяз Волi жыць.
Над сялянскай хатай, над сялянскiм полем,
Дзе ўздымае колас свежая ральля,
Над маiм народам, над ягонай доляй,
Над ягоным лёсам - Воля i Пятля!
Назад да Анталёгii