Назад да Анталёгii


Беларусаў Завуць "Лiцьвiнамi"

Мiкола Трафiмчук
Беларусаў завуць "лiцьвiнамi"
ў нас пад Пiнскам да гэтых часоў.
"Лiцьвiны" вiнаватыя самi
ў тым, што страцiлi ўласны назоў.

Гэта потым назвалi край Руссю,
а ў дадатак i Белай яшчэ.
У вялiкiм Савецкiм Саюзе
"лiцьвiноў" павыводзiлi ўшчэнт.

Засталiся адны беларусы,
памяркоўныя толькi адны...
Беларусы, хто з "братняю Руссю"
ўсё падзелiць: гарэлку й штаны...

Беларусы, хто колер чырвоны
паважае за колер жыцця.
Беларусы, хто Бога законы
Сатане прадае без канца.

Хто чужымi пяе галасамi,
пад гнiлы завалiўшыся тын...
Беларусаў завуць "лiцьвiнамi".
Пакуль ёсьць недзе ў свеце лiцьвiн.
 

Назад да Анталёгii