Назад да Анталёгii


Карчма Пры Дарозе

Анатоль Вялюгiн
Iмя,
беларус, выбiрай
Радзiме са сьцятай душой:
цi
"Северо-Западный Край"
цi
"Это колхоз небольшой".
У стольных мужоў сумяцьня.
З прамоў
а цi будзеш здароў?
Свае чужаземцы
штодьзьня
чакаюць усходьзьнiх дароў.
А помнiш
шкiлеты бяроз
i ў лiсьцях дарогi раскат?
Цярэбяць краiну
на звоз,
як некалi вецьце прысад.
Карчма пры дарозе,
карчма -
балюючь бандыт i гандляр.
Нi праўды,
нi веры няма,
а Богам 
зялёны даляр.
Такое
было не саснiць,
угнуўшы
У рамёны,
лягло,
бяскрылiла нас,
як сiнiц
на зiмнiм падворку сiло.
У полi
кусьцiцца лаза.
Балiць нам Чарнобыль яшчэ.
Гароцьнiца Прыняць - 
сьляза
у светлай Зямлi
на шчацэ.

Назад да Анталёгii